Працы мусяць быць прысьвечаныя адной з наступных тэм: роўнасьць, грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы жанчын, міжнародная справядлівасьць, СНІД, навакольнае асяродзьдзе, правы сэксуальных меншасьцяў, ахова здароўя, вайна і ваенныя канфлікты, свабода выражэньня, барацьба з тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы і некаторыя іншыя.
Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадох, пачынаючы з паказаў Міжнароднага кінафэстывалю, прысьвечанага правам чалавека, ў Нью-Ёрку з 9 па 16 чэрвеня 2008. Потым Бостан, Лёндан, Сан-Францыска.
Таксама фільмы можна будзе знайсьці на сайце Human Rights Watch
Даслаць усё неабходнае для ўдзелу патрэбна да 8 лютага 2008. Для гэтага трэба наведаць сайт і аформіць заяўку
Апошні тэрмін падачы аплікацый – 8 лютага 2008 г.
Паводле – http://generation.by, http://www.adukacyja.info/index.php?page=educ&id=417