Курс для лідэраў навучальных гурткоў

 

Калі Вам ад 21 да 45,

Вы жывяце на тэрыторыі Беларусі,

Вы актыўная, ініцыятыўная асоба,

хочаце не толькі развівацца самі, але і дапамагаць развівацца іншым,

у Вас ёсць час і жаданне даведацца пра новыя адукацыйныя формы,

у Вас ёсць безліч цікавых ідэяў –

Вам сюды!

 

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў

з сакавіка па снежань 2009 г.

арганізуе нефармальную

школу адукатараў:

курс для лідэраў навучальных гурткоў

 

 

Для кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць у межах школы:

 

–          паўдзельнічаць у арыентацыйным семінары-трэнінгу для лідэраў навучальных гурткоў, дзе магчыма будзе даведацца пра нефармальную адукацыю дарослых і ролю ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);

 

–          прыняць удзел у тэматычным сеінары, які будзе прысвечаны адному з 6-ці накірункаў, па якіх праводзіць сваю дзейнасць Рэсурсная праграма навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя аспекты, правы чалавека, прафесійнае развіццё, культура Беларусі, экалогія (красавік);

 

–          наведаць 2 метадычных семінары, якія будуць прысвечаны тэмам і праблемам, што актуральныя для лідэраў навучальных гурткоў (травень, кастрычнік);

 

–          правесці 1-2 навучальныя гурткі на тэматыку, якая найбольш Вас цікавіць(лета);

 

–          паўдзельнічаць ў аднадзённым семінары пра праектным менеджменце (верасень);

 

–          напісаць і рэалізаваць асабісты міні-праект (восень);

 

–          прыняць удзел у выставе і паказаць рэзультат свайго міні-праекта (снежань).

 

Але самае галоўнае, што ў Вас ёсць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а таксама знайсці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.

 

Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць  актыўны ўдзел напрацягу ўсяго году, па яе сканчэнні, атрымаюць сертыфікат.

 

Адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове па выніках заяваў на удзел у праграме.

 

Першыя арыентацыйныя семінары-трэнінгі запланаваныя ўжо на сакавік:

Для Мінскай і Віцебскай абласцей – 14-15 сакавіка

Для Гомельскай і Магілёўскай абласцей – 28-29 сакавіка

Для Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей – 28-29 сакавіка

 

У выпадку ўдзелу на семінарах вялікай колькасці іншагародніх удзельнікаў, магчымая толькі частковая кампенсацыя выдаткаў на праезд.

 

Дасылайце Вашыя заявы на ўдзел у Школе адукатараў да 8 сакавіка 2009 года на электронныя адрэсы:

Мінск і Мінская вобласць: minsk.hurtki@mail.ru

Віцебск і Віцебская вобласц: vitebsk.hurtki@mail.ru

Магілёў і Магілёўская вобласць: mogilev.hurtki@mail.ru

Гомель і Гомельская вобласць: gomel.hurtki@mail.ru

Горадня і Гарадзенская вобласць: hrodna.hurtki@tut.by

Брэст і Брэсцкая вобласць: brest.hurtki@tut.by

 

 

Заява на ўдзел у школе адукатараў

 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

  1. Дата нараджэння

 

  1. Месцажыхарства

 

  1. Адукацыя

 

  1. Месца працы і пасада

 

  1. Ці з’яўляецеся Вы прадстаўніком грамадскай арганізацыі ці ініцыятывы? Калі не, то што Вы ведаеце пра грамадскія арганізацыі? Ці супрацоўнічалі Вы з якімі-небудзь з іх? Калі так, то з якімі і ў якіх праграмах?

 

  1. Чаму Вы хочаце прыняць удзел у дадзенай праграме? (дайце, калі ласка, разгорнуты адказ прыблізна на паўстаронкі)

 

  1. Які з 6-ці тэматычных накірункаў у Вас выклікае найбольшую цікавасць: сям’я, гендэрныя аспекты, правы чалавека, прафесійнае развіццё, культура Беларусі, экалогія?

 

  1. Ці маеце магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах школы?

 

  1.  Якое пытанне вы хацелі б задаць арганізатарам школы адукатараў?

 

 

Дзякуй!

Паводле: Рассылка ОО "БАСР"