Беларускі ПЭН-Цэнтар абвяшчае творчы спабор для маладых літаратараў, прымеркаваны да 75-годзьдзя зь дня нараджэньня Карласа Шэрмана.
Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэньня
спабору). Ляўрэаты спабору будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар
і майстар-клясы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае
творы зь вядомымі пісьменьнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.
Прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта: вершы, эсэ, мастацкія пераклады. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спэцыяльная намінацыя «пераклад аднога твору Э. А. По».
Творы можна дасылаць на эл. адрас: pen@vessobel.by (з пазнакай «Літаратурны конкурс») альбо паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр».
Апошні тэрмін (паводле даты на паштовым штампе альбо даты адпраўкі электроннага ліста): 20 сакавіка 2009 году.
Падсумаваньне першага туру адбудзецца 20 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 284–73–29.
Паводле: http://n-europe.eu/education/spabor_dlya_maladykh_litaratarau