Конкурс для маладых дзеячоў і журналістаў

The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае конкурс для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) ва ўзросце ад 18 да 30 год.

Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс мусяць утрымліваць наватарскае прадстаўленьне праблематыкі грамадзянскай супольнасьці й кіравацца ідэяй падвышэньня грамадзянскага і грамадзкага актывізму.

Працы могуць быць у форме:
– эсэ (да 2 тыс. словаў),
– фотарэпартажа (1-5 фатаздымкаў),
– відэа (да 3 хв.).

Выбар тэмы залежыць ад творчай вынаходлівасьці аўтара. Важным зьяўляецца ўказаньне асабістага погляду на грамадзянскую супольнасьць. Працы могуць апісваць асабісты досьвед грамадзкай дзейнасьці, прадстаўляць самыя цяжкія грамадзкія праблемы альбо грамадзкія інтарэсы ў мясцовай супольнасьці.

Усе працы мусяць быць на ангельскай мове.

Тры пераможцы атрымаюць стыпэндыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага разьвіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты дасьледніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасьня 2009 году.

Апошні тэрмін падачы працаў: 12 ліпеня 2009 году. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў жніўні 2009 году. Абраныя працы будуць прадстаўленыя на форуме ў Браціславе.

Падрабязнасьці чытайце на сайце: csf.ceetrust.org/article/contest-introduction/
Паводле belngo.info

Source: http://n-europe.eu/education/konkurs_dlya_maladykh_dzeyachou_i_zhurnalistau