Еўрапейскае радыё сумесна з Амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі распачынае конкурс “Амерыканская мара”. Гульня складаецца з 20 пытанняў, на якія наведнікі сайта Еўрарадыё будуць адказваць цягам 20 дзён – па адным пытанні на дзень.
Першае пытанне з’явіцца на гэтай старонцы 16.03.2007 у 16:00!
Вам не трэба праходзіць адмысловай рэгістрацыі! Дастаткова проста пакінуць каментар з адказам на старонцы гульні, пазначыўшы крыху вышэй сваё імя ці нікнэйм, і адрас электроннай паштовай скрыні для зваротнай сувязі з арганізатарамі.
Больш падрабязна ўмовы конкурсу распісаныя тут.
10 удзельнікаў гульні, якія на момант падвядзення яе вынікаў (пасля завяршэння прыёму адказаў на пытанне 20-га тура) набяруць найбольшую колькасць заліковых балаў, будуць узнагароджаныя прызамі і сувенірамі ад Амбасады ЗША ў Беларусі. Найлепшыя знаўцы атрымаюць ілюстраваныя энцыклапедыі амерыканскай музыкі і ліцэнзійныя кампакт-дыскі.
Не стойце ў чарзе па сваю мару! Імкніцеся да яе – тут і зараз!!!
Крынiца: http://belradio.fm/by/54/news/2005/