7 кастрычніка стартуе прымеркаваны да Беларускага Еўрапейскага Форуму фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь", які мае адбыцца ў Мінску 14 лістапада 2009 году.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца усе, хто любіць Беларусь і хоча адлюстраваць у сваіх фотаздымках погляд на нашу краіну, як частку Еўропы.
Тэматыка конкурсу:
Сувязь сучаснай Беларусі з Еўропай, еўрапейскай культурай і традыцыямі ў розных сферах жыцця (архітэктура, бізнэс, гарады, мастацтва, ландшафты, прырода, прафесіі, ды інш.).
Хто можа прыняць удзел:
Грамадзяне Беларусі, якім споўнілася 18 гадоў, і якія не звязаныя з арганізатарамі і сябрамі журы.
Каб прыняць удзел у фотаконкурсе, неабходна зарэгістравацца на сайце: http://euraforum.info/bel/карыстальнікі/reg/ і загрузіць уласныя фотаздымкі з дапамогай адмысловай формы: http://euraforum.info/bel/карыстальнікі/cop/sp_euraforum/download. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і прыём прац на конкурс будзе праводзіцца з 7 кастрычніка па 5 лістапада.
Да ўдзелу прымаюцца не больш за 3 фатаграфіі ад аднаго ўдзельніка: http://euraforum.info/фотаконкурс/правілы_конкурсу.html, якія адпавядаюць тэматыцы конкурсу і мінімальным тэхнічным патрабаванням.
Арганізацыя фотаконкурсу:
На першым этапе журы з агульнага чысла канкурсантаў адбярэ 20 фатаздымкаў-фіналістаў. На другім этапе журы вызначыць пераможцаў конкурсу − 1, 2, 3-е месцы.
У склад журы войдуць пяць чалавек: прафесійныя фатографы, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Таксама будзе ўзнагароджана лепшая работа ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый", якая будзе вызначана праз сістэму галасавання на сайце арганізатараў конкурсу.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 14-га лістапада 2009 года на Беларускім Еўрапейскім Форуме.
Прызы:
Пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіц краін Еўразвязу.
Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, а таксама пераможца ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый" будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад арганізатараў.
20 найлепшых прац будуць экспанавацца падчас правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.
Пры наяўнасці праблемаў з запампоўкай фотаздымкаў лістуйце на info@milinkevich.org
Паводле http://euraforum.info/bel/фотаконкурс
Источник: http://n-europe.eu/education/fotakonkurs_eurapeiskaya_belarus