Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці".
Мэтай мерапрыемства зьяўляецца прэзэнтацыя магчымасьцей выкарыстаньня Інтэрнэту (вэб-пляцоўкі, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадзкіх арганізацый і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці сярод насельніцтва.
Эксперт: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, загадчык аддзела палітыкі газеты «Белорусы и рынок».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленыя ў павышэньні эфектыўнасьці працы са сваімі мэтавымі групамі.
Асноўныя асьпекты, якія плануецца разгледзець на майстар-класе:
-Новыя медыі як інструмент абмену інфармацыяй і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці;
-Спецыфіка напісаньня матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;
-Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;
-Магчымасьці выкарыстаньня сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці.
Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у Гародні.
Для ўдзелу ў майстар-класе запоўніце, калі ласка, анкету (гл. ниiжэй) і дашліце яе на адрас lana.rudnik@gmail.com.
Апошні тэрмін – да 30 кастрычніка. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў майстар-класа будзе паведамлена 2 лістапада.
Кантакт '*: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)
АНКЕТА-ЗАЯЎКА
на удзел у майстар-класе
"Новыя медыі
як інструмент папулярызацыі грамадскай дзейнасці"
|
Імя, прозвішча |
|
|
|
Назва арганізацыі |
|
|
|
Пасада/роля ў арганізацыі |
|
|
|
Кантактны тэлефон |
|
|
|
Электронная пошта |
|
|
|
Якія пытанні ў межах майстар-класа Вы б хацелі абмеркаваць у першую чаргу?
|
|
|
|
Калі ласка, коратка апішыце, ці мае Ваша арганізацыя ўласную вэб-старонку (альбо блог), ці выкарыстоўвае ў сваёй працы сацыяльныя сеткі (Facebook альбо інш.) |
|
Поводле: Бюллетень для социальных организаций №113. Рассылка ОО "БАСР"