НАВІНЫ
Маладзёжны адукацыйны клуб ”NEWLINE“, Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”, ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска” рады паведміць, што 11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00 (час Мінскі) адбудзецца чарговая сесія Інтэрнет-гульні “Наша Беларусь”, якая будзе прысвечана Міхалу Клеафасу Агінскіму.
СПАМПАВАЦЬ ЗАДАННІ ГУЛЬНІ У PDF
Паважаныя ўдзельнікі гульні, будзе вельмі добра, калі мы візуалізуем каманады і да назвы каманды дададзім фота, зробленае падчас гульні.
Таксама напрацягу гэтага тыдня чакаем вашыя ўражанні (адкрыцці, складананасці, эмоцыі і г. д.), якія выклікаў ўдзел у гульні "Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім".
ОНЛАЙН ПАДТРЫМКА I КАНСУЛЬТАЦЫI
з 13.00 да 16.00 (Мінск)
Праз email: yiecnewline@gmail.com,
skype: ourbelarus
icq: 636455758
АРГАНІЗАТАРЫ ГЭТАЙ ГУЛЬНІ
- YIEC "NEWLINE"
- iEARN-Беларусь
- Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”
- ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”
- ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
|
Маладзёжны адукацыйны клуб ”NEWLINE“
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”
ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”
ДУА “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
НАША Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня
11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00 (Мінск)
ЗАДАННІ ГУЛЬНІ
Калі ласка, уважліва прачытайце ўсе заданні гульні і выберыце з іх тыя, якія для Вас найбольш цікавыя і актуальныя. Выкарыстоўваючы методыкі міні-даследванняў і любыя даступныя Вам крыніцы інфармацыі, сфармулюйце свае варыянты адказаў на выбраныя пытанні. Пры афармленні заданняў, калі ласка, не забудзьце пазначыць усе крыніцы выкарыстанай інфармацыі (у тым ліку – адрасы сайтаў):
- Міхал Клеафас Агінскі – сусветна вядомы кампазітар, знаны перш за ўсё праз аўтарства паланэзу "Развітанне з Радзімай", сам сябе выбітным музыкам не лічыў, бавіў за фартэпіяннымі практыкаваннямі часу не болей за сваіх сучаснікаў, і нават такой пазнавальнай назвы свайму самаму знакамітаму паланэзу не даваў, а падпісаў яго проста: ля-мінор. Між тым, лічыў ён сябе дзеячам дзяржаўным. І як палітык пакінуў гісторыкам спадчыну, не меншую за музычную: дэпутат сойму Рэчы Паспалітай і сенатар Расійскай імперыі, удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі і дарадца Аляксандра І. Міхал Клеафас Агінскі то з'язджаў у Заходнюю Еўропу, то зноў вяртаўся да родавых маёнткаў. Як вы лічыце, што яднае ўсе гэтыя ягоныя, на першы погляд, супярэчлівыя ўчынкі?
- Праз стаўленне і ўчынкі канкрэтных асобаў складваецца характар нацыі. Ад нашых учынкаў разам і паасобку залежыць тое, як будуць выглядаць нашыя вуліцы, дзейнічаць нашыя законы, якую музыку будуць слухаць людзі, на якой мове размаўляць. Але найвялікшы ўплыў на лёс краінаў і нацый, мае дзейнасць гістарычных асобаў, сярод якіх вылучаюцца вялікія людзі. Як вы лічыце, кім для нас з'яўляецца Міхал КлеафасАгінскі? Чалавекам, які жыў у час, калі ягоная дзейнасць змагла рашучым чынам паўплываць на лёс нашай краіны? Які ланцужок падзеяў (рэгіянальных, нацыянальных, міжнародных) ад 18 стагоддзя да цяперашнега часу мог бы не адбыцца, калі б раптам М. К. Агінскі цікавіўся выключна кулінарнымі стравамі, ці толькі музыкай, ці, да прыкладу, садаводствам?
- Уявіце, што вы працуеце над стварэннем мастацкага фільма пра лёс Міхала Клеафаса Агінскага. Лічыцца, што кожны добры мастацкі твор нясе ў сябе нейкае “пасланне” – message. Якое пасланне вы б хацелі перадаць сваім фільмам? Чым бы мог вобраз Агінскага ў вашым фільме дапамагчы сучаснаму пакаленню? Пошуку адказаў на якія важныя сёння пытанні паспрыяў бы? На што б вы хацелі звярнуць увагу гледача? Якія б эпізоды з жыцця Міхала Клеафаса Агінскага вы б уключылі ў гэту стужку? Які жанр вы б абралі для таго, каб лепей раскрыць яго асобу?
- Сваёй радзімай Міхал Клеафас Агінскі лічыў Рэч Паспалітую – краіну, спадкаемцамі якой сябе лічаць многія краіны сучаснай Еўропы. За сваё жыцце Міхал Клеафас Агінскі паўдзельнічаў у вялікай колькасці вызначальных падзей свайго часу: Вялікім і Нямым соймах Рэчы Паспалітай, паўстанні Касцюшкі, дыпламатычных місіях у Лондане, Гаазе, Парыжы, Стамбуле, Рыме, Венецыі, Неапалі, Вене, Берліне, Санкт-Пецярбургу. Паспрабуйце ўявіць, што маглі б сказаць пра асобу і дзейнасць Агінскага: а) яго сучаснікі (напрыклад, Т. Касцюшка, расійскі імператар Аляксандр I і імператар французаў Напалеон I, інш.), б) нашы сучаснікі – прадстаўнікі Польшчы; Расіі; Украіны; Літвы; Беларусі.
- Прапануйце, калі ласка, маршрут экскурсіі, прысвечанай Агінскаму. Прадумайце яе мэту, магчымых экскурсантаў і ўдзельнікаў, паслядоўнасць фактаў і пунктаў. Чаму нададзіце больш увагі? Пра што і з дапамогай чаго вы будзеце распавядаць пра асобу і жыццё Міхала Клеафаса Агінского для вашых экскурсантаў?
Калі ласка, не забудзьце падпісаць свае варыянты выкананых заданняў гульні. Пазначце:
- імя каманды, Вашу школу альбо арганізацыю;
- імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў Вашай каманды;
- імёны педагогаў і ўсіх дарослых і сяброў, якія былі Вашымі памочнікамі падчас гульні.
УВАГА: калі ласка, не забудзьце, што свае адказы вам неабходна адправіць сёння да 16.00 на ЎСЕ пазначаныя тут адрасы адначасна: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@gmail.com, p_and@tut.by (проста скапіруйце іх у радок электроннага ліста «каму»).
Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было для Вас плённым і мы зможам працягнуць яго падчас экскурсіі і майстар-класа «Агінскі сярод нас» (арыентыровачна – 20-21 лістапада 2010 года).
Дзякуй за Ваш удзел у гульні.
Арганізатары Нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”
|