ГЛАВНАЯ | ОБЩЕЕ ПОЛОЖЕНИЕ И ПРАВИЛА | РЕКОМЕНДАЦИИ УЧАСТНИКАМ | ТЕКУЩАЯ ИГРА | АРХИВ ИГР |

[БЕЛ] [ENG]

ДАКУМЭНТЫ

Дорогие друзья, ниже вы можете скачать докменты, о которых пойдет речь в осенней сесии игры (16 ноября). Документы представлены на всех доступных языках.

1. "Харитя Земли" (The Earth Charter)
Cкачать: по-русски, на беларусскай мове, in English + другие языки

2. "Декларация Тысячелетия" (The Millennium Declaration)
Cкачать: по-русски, in English

3. "Повестка 21" (Аgenda 21)
Cкачать: по-русски, in English

4. Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 года
Cкачать: по-русски, in English

Далей..

АРГАНІЗАТАРЫ І ПАРТНЁРЫ

- iEARN-Беларусь
- YIEC "NEWLINE"
- Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
- Праект "THINK ACT MDGs"
- Беларускі клуб выпускнікоў ФІО
- Праграма пашырэння доступу да глабальнай
сеткі і Інтэрнэт-навучання


Грамадскае аб'яднанне «Абнаўленне гуманітарнай адукацыі»
Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“
Дзяржаўная установа адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі »

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ІНТЭРНЭТ-ГУЛЬНЯ
“НАША Беларусь: стратэгіі развіцця”
“OUR Belarus: development strategies” INTERNET-GAME
16 лістапада 2007 года, з 12.00 да 15.00 (Мінск)

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ

Калі ласка, уважліва прачытайце ўсе пытанні гульні і выберыце з іх тыя, якія для Вас найбольш цікавыя і актуальныя. Выкарыстоўваючы методыкі міні-даследванняў і любыя даступныя Вам крыніцы інфармацыі, сфармулюйце свае варыянты адказаў на выраныя пытанні. Пры афармленні заданняў, калі ласка, не забудзьце пазначыць усе крыніцы выкарыстанай інфармацыі (у тым ліку – адрасы сайтаў):

1.“Хартыя Зямлі” (The Earth Charter) - гэта дакумент, які ўтрымлівае фундаментальныя прынцыпы для стварэння мірнага глабальнага грамадства ў 21 стагоддзі. Мы прапаноўваем Вам сфармуляваць свае адносіны да ідэі і шляхоў рэалізацыі гэтага дакумента ў жыцці Беларусі і кожнага з яе жыхыроў: Дзе і чаму з’явілася ідэя распрацоўкі гэтага дакумента? Адлюструйце яго прызначэнне і структуру. Якія вядучыя ідэі Хартыі Зямлі складаюць устойлівую этычную аснову працэсаў глабалізацыі ў XXI стагоддзі? Ці з’яўляюцца гэтые ідэі актуальнымі для Беларусі, яе жыхароў і прадстаўнікоў сусветнай супольнасці ў целым? Ці магчыма рэалізаваць ідэю ўстойлівага развіцця без набыцця кожным з нас пачуцця ўзаемазалежнасці і падтрымкі ўсеагульнай адказнасці за дабрабыт людзей і сусветнай супольнасці ў целым. (Растлумачце, калі ласка, свой пункт гледжання). Што беларусская моладзь можа і павінна зрабіць для ўнясення свайго ўклада дзеля рухомасці ідэй ўстойлівага развіцця нашай краіны і сусветной супольнасці ў целым.

2. “Павестка дня XXI стагоддзя” (Agenda 21) уяўлея сабой праграму дзеянняў чалавечай супольнасцi па дасягненні ўстойлівага развіцця, адпаведна якой вызначаюцца стратэгічныя падыходы да яго дасягнення, якія павінны быць рознымі і адпавядаць складанасці ўзаемадзеяння чалавека і рэальнай структуры навакольнага асяроддзя. Дзе ўпершыню прагучала імя дакумента “Павестка дня ХХІ стагоддзя"? Што з’явілася перадумовай яе распрацоўкі?
Дакумент утрымлівае 3 розныя стратэгіі развіцця, якія павінны рэалізовывацца на розных узроўнях уплыву. Як вы лічыце, якія змены могуць дапамагчы нам больш эфектыўна вырашыць задачу стварэння ўмоў для ўстойлівага развіцця свайго рэгіена: глабальные ці лакальныя? Што такое супольнасць? Чым адрозніваюцца глабальныя і лакальныя супольнасці? Якая з іх можа больш паспяхова паўплываць на якасць жыцця кожнага з нас?
Прапануем Вам прааналізаваць вызначэнне сусветнымі супольнасцямі стратэгіі развіцця і адлюстравать свой варыянт іх ажыццяўлення ў дзейнасці сваей лакальнай (школьнай ) супольнасці.

3. «Дэкларацыя тысячагоддзя» (Millennium Development Goals) – дакумент, які ўтрымлівае мэты ў вобласці развіцця на перыяд да 2015 года, якія былі распрацаваны на аснове пагадненняў і рэзалюцый міжнародных канферэнцый, саммітаў і сустрэч на вышэйшым ўзроўні, арганізаваных ААН. Дасягненне гэтых мэт прынята міжнароднай супольнасцю ў якасці крытэрыяў адзнакі поспеху сумеснай дзейнасці ў стварэнні ўмоў для ўстойлівага развіцця. Якія з гэтых мэт найбольш значныя для Беларусі? Як кожны з нас можа паўплываць на рэалізацыю Мэт Тысячагоддзя? Ці можаце Вы для сябе сфармуляваць галоўныя мэты Тысячагоддзя? А, можа, Вы лічыце неабходным унесці дапауненні да існуючых ў Дэкларацыі мэт Тысячагоддзя? Якія дапаўненні? Якімі могуць быць вынікі рэалізацыі Мэт Тысячагоддзя, калі за гэту справу возьмецца кожны чалавек? Якім чынам мы можам паўплываць на ператварэнне свету, у якім мы жывем? Што мы можам зрабіць сення?

4 . Агульная прыхільнасць сусветнай супольнасці ідэям устойлівага развіцця, падкрэсленым у “Павестцы дня 21” і іншых дакументах ААН, абавязвае ўсе краіны узяць на сябе “калектыўную” адказнасць за “ўзмацненне і ўмацаванне ўзаемазвязаных і падтрымліваючых адзін аднаго асноў устойлівага развіцця”. Шляхі вырашэння нашай краінай гэтай глабальнай задачы адлюстраваны ў “Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівагасацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г.” На подстве аналіза гэтага дакумента прапануйце, калі ласка, свой варыянт стратэгічных прыярытэтаў, механізмаў і ўмоў развіцця актыўнасці маладых беларусаў (г. зн. пакалення, прадстаўнікі якога здольны стаць а) гарантамі існавання ў Беларусі – састаўной часткі агульнага чалавечага дому - сітуацыі, дзе “дзеці жывуць лепш за бацькоў”, б) удзельнікамі розных супольнасцей –“лакаматывамі эканамічнага росту”, носьбітамі ідэі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, в) людзьмі, здольнымі забяспечыць “гарманізацыю адносін у трыядзе “чалавек-навакольнае асяроддзе-яканоміка”).

5. Хартыя зямлі, Павестка дня 21, Дэкларацыя Тысячагоддзя і Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на перыяд да 2020 года – сістэма міжнародных і нацыянальных дакументаў, якія вызначаюць стратэгічныя прыярытэты, механізмы і задачы ўзгаднення актыўнасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці ў інтарэсах прадухілення пагібелі цывілізацыі і выбар такіх шляхоў развіцця, якія здольны забяспечыць росквіт кожнага чалавека і ўсяго насельніцтва Зямлі. Як гэтыя дакументы суадносяцца паміж сабой? Чым яны падобныя і чым прынцыпова разняцца? Каму неабходна ведаць змест гэтых дакументаў і навошта? Што Вы атрымалі для сябе ў выніку знаемства з гэтымі дакументамі праз удзел у інтэрэт-гульні “Наша Беларусь: стратэгіі развіцця”?


Калі ласка, не забудзьце падпісаць свае варыянты выкананых заданняў гульні. Пазначце:
- імя каманды, Вашу школу альбо арганізацыю;
- імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў Вашай каманды;
- імёны педагогаў і ўсіх дарослых і сяброў, якія былі Вашымі памочнікамі падчас гульні.

УВАГА: калі ласка, не забудзьце, што свае адказы вам неабходна адправіць сёння да 15.00 на ЎСЕ пазначаныя тут адрасы адначасна: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com (проста скапіруйце іх у радок электроннага ліста «каму»).
Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было для Вас плённым і мы зможам працягнуць яго падчас майстар-класа “Мы, сусвет, Беларусь – стратэгіі развіцця” (арыентыровачна – 1 снежняа 2007 года на базе Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»), і ў Інтэрнэт-дыскусіі проекта “Свет, у якім мы жывем” (http://wwli.iatp.by, для ўдзелу, калі ласка, дашліце заяўку на адрас yiecnewline@gmail.com), а таксама – у праектах Маладзевага адукацыйнага клуба NEWLINE і сетцы iEARN-Belarus (падрабязнасці глядзіце на сайтах www.newlineclub.net, www.iear4u.com).


Дзякуй за Ваш удзел у гульні.

Аргвнізатары Нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”

   

 

Ссылка на источник обязательна!
© iEARN-Belarus - www.iearn4u.com
© YIEC NEWLINE - www.newlineclub.net
2004 Design: Dmitry Savelau