
Грамадскае
аб’яднанне “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі”
Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“
Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ
ІНТЭРНЭТ-ГУЛЬНЯ "НАША БЕЛАРУСЬ"
Шаноўныя
сябры, паведамляем, што 19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00
(Мінск) (11.00-14.00 (Польшча, Прыбалтыка, Чэхія); 13.00-16.00 (Масква)
Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ, школьная адукацыйная сетка iEARN-Belarus
(International Education and Resource Network in Belarus) і Маладзёвы
адукацыйны клуб „NEWLINE“ ладзяць штогадовую веснавую сэсію інтэрактыўнай
Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”!
Паяднаўшы свае намаганьні і веды, удзельнікі гульні змогуць адшукаць
свае адметныя рысы Беларусі – адной з часцінак адзінай еўрапейскай сям’і
і беларусаў – унікальных прадстаўнікоў сваёй культуры ў святле глабальнай
грамадзянскасці.
Пераможцы гульні атрымаюць права прадстаўляць сваё
бачанне беларусаў і Беларусі падчас працы Міжнароднага фэста «JOY OF
EUROPE (Радасць з Еўропы)”, які адбудзецца ў Белградзе з 1 па 6 кастрычніка
2007 года пры з удзелам iEARN Serbia.
Усе
каманды, індывідуальныя ўдзельнікі і іх кансультанты атрымаюць сертыфікаты
ўдзельнікаў інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”.
Усе
ахвочыя ўдзельнікі гульні змогуць узяць удзел у працы майстар-класаў
“Я, свет, Беларусь”, арганізаваных прадстаўнікамі журы гульні
28 красавіка 2007 года на базе Цэнтра падтрымкі школ-удзельніц Інтэрнэт-праектаў
(ГУА “Юрыдычная гімназія № 42 г. Мінска”).
Інтэрнэт-гульня
прадугледжвае як групавы, так і індывідуальны ўдзел:
- удзельнікамі гульні могуць быць каманды розных навучальных устаноў,
грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў,
- індывідуальныя ўдзельнікі,
якія маюць адрас электроннай пошты і магчымасць у вызначаны для правядзення
гульні час падлучыцца да Інтэрнэта (атрымаць, выканаць і адправіць заданні
гульні).
Выкананне
заданняў гульні азначае, што на працягу адведзенага пад гульню часу
ўдзельнікі правядуць уласныя міні-даследванні, сфармулююць гіпотэзы
і выкарыстаюць любыя, даступныя для іх крыніцы інфармацыі.
Узрост удзельнікаў гульні не абмяжоўваецца: арганізатары гатовы распрацаваць
пакет заданняў гульні на каманды розных узроставых груп, пазначаных
у рэгістрацыйнай заяўцы ўдзельнікаў (гл. ніжэй).
Этапы
Веснавой сесіі Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь” 2007 года:
Рэгістрацыя каманд і індывідуальных удзельнікаў – да 18 красавіка па
адрасах эл.пошты: newlineclub@gmail.com,
yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com:
удзельнікі гульні павінны даслаць свае рэгістрацыйныя формы;
Правядзенне
гульні – 19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00 (Мінск): гл. Парадак
правядзення гульні;
Падвядзенне вынікаў гульні – да 28 красавіка 2007 года.
Прыкладны
ўзор рэгістрацыйнай заяўкі
(дасылаецца ўдзельнікамі на пададзеныя ніжэй адрасы электроннай пошты
да 18 красавіка 2007 года):
1. імя і ўзрост удзельнікаў/ назва каманды і яе склад з пазначэннем
узроста кожнага ўдзельніка, імён і пасадаў кансультантаў;
2. месца навучання/ назва арганізацыі;
3. адрас электроннай пошты для кантактаў і перасылкі конкурсных заданняў
у момант старту гульні (цягам атрымання заявак удзельнікам гульні будзе
дасылацца пацвярджэнне аб рэгістрацыі).
Парадак
правядзення гульні (19 красавіка 2007 года):
-
У 12.00 заданні Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь” будуць змешчаны на сайце
(www.iearn4u.com/ourbelarus) і адначасна дасланы ўсім зарэгістраваным
удзельнікам гульні на пададзеныя імі ў сваіх заяўках электронныя адрасы.
-
Удзельнікі выкарыстоўваюць усе даступныя крыніцы і сродкі інфармацыі
і выконваюць тыя заданні, якія пададуцца ім найбольш прывабнымі і якія
яны здолеюць зрабіць у вызначаны для гульні час (парадак выканання заданняў
і іх колькасць удзельнікі гульні вызначаюць самастойна).
-
Да 15.00 электронныя варыянты выкананых заданняў гульні павінны быць
дасланы на электронныя адрасы арганізатараў (newlineclub@gmail.com,
yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com).
Арганізатары
гульні пакідаюць за сабой права друкаваць узгодненыя з удзельнікамі
вырыянты выкананых заданняў гульні праз некалькі дзён пасля правядзення
майстар-класа.
Інтэрактыўная
Інтэрнэт-гульня “НАША Беларусь” – штогадовы праект Маладзёвага
адукацыйнага клуба „NEWLINE“ і сеткі iEARN-Belarus
(International Education and Resource Network in Belarus), які ладзіцца
пры падтрымцы нацыянальнага Інтэрнэт-праекта “Свет,
дзе мы жывем”, Праграмы пашырэння доступу
да глабальнай сеткі і Інтэрнэт-навучання (Internet Access and Training
Program – IATP), Цэнтра падтрымкі школ – удзельніц Інтэрнэт-пректаў
(ГУА “Юрыдычная гімназія № 42 г. Мінска”). Яго аўтары, арганізатары
ўдзячны ўсім удзельнікам за дасланыя імі апісанні свайго досведу ўдзелу
ў гульні, за прапанрвы па ўдасканаленні яе канцэпцыі, правіл і спосабаў
удзелу. Усе гэтыя прапановы абавязкова ўлічваюцца падчас распрацоўкі
ідэі і правіл правядзення новых сесій Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”.
Да сустрэчы ў сеціве дзеля квітнення НАШАЙ Беларусі!